помнік архітэктуры позняга барока ў г. Талачын Віцебскай вобл.Засн. ў 1769 магнатамі Сангушкамі. Уключаў жылы корпус, школу (1779), шпіталь. У жылым корпусе размяшчаліся трапезная, келлі манахаў і «цёплая» царква. Будынак 2-павярховы, прамавугольны ў плане, на тарцах — франтоны, завершаны 2-схільным дахам. Фасады расчлянёны пілястрамі, прамавугольныя аконныя праёмы, аформлены плоскімі ліштвамі з валютамі зверху. У комплексе манастыра Талачынская царква.